Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 23 чэрвеня з-за спякоты і навальніц

CC BY 2.0 / Lane Pearman / Severy SupercellЖоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 23 чэрвеня з-за спякоты і навальніц
Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 23 чэрвеня з-за спякоты і навальніц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У некаторых раёнах краіны чакаюцца навальніцы, падчас якіх хуткасць парываў ветру будзе дасягаць 15-20 метраў у секунду, пройдуць моцныя дажджы.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 23 чэрвеня з-за спякоты і навальнічны актыўнасці, пра гэта распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"У нядзелю па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі месцамі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах вецер парывамі 15-20 метраў у секунду, моцныя дажджы", - папярэдзілі сіноптыкі.

Яшчэ адной падставай для боязі Белгідрамета стала спякота. У дзённы час у паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі тэмпература паветра дасягне +30..+31°С.

У цэлым 23 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы ад +11°С па паўночным захадзе да +20°С па паўднёвым усходзе, днём - да +19..+26°С, па паўднёвым усходзе - да +27..+31°С. У Мінску ў дзённыя гадзіны слупок тэрмометра падымецца да +19..+21°С, ападкаў не чакаецца.

Стужка навiн
0