МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Першыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) сталі вядомыя ў мінулую нядзелю: абітурыенты даведаліся свае балы за іспыт па беларускай мове. Сёння ў РІКВ паведамілі пра вынікі ЦТ па рускай мове.
Варта адзначыць, што дакладных дат з'яўлення вынікаў ЦТ у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) не называюць. Аднак на сайце ўстановы ёсць аб'ява:
"Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць даступныя для прагляду на сайце УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" не пазней за 10 працоўных дзён з даты правядзення тэсціравання", - гаворыцца ў паведамленні.
Характэрна, што адлік ідзе менавіта ў працоўных днях. Такім чынам, крайні тэрмін з'яўлення вынікаў ЦТ па матэматыцы - да 28 чэрвеня, а па замежных мовах - да 4 ліпеня.
Зрэшты, вынікі ЦТ з'яўляюцца да "крайніх тэрмінаў". Як правіла, РІКВ паспявае разаслаць вынікі на працягу 10-12 сутак пасля самога выпрабавання. На гэтым тыдні магчыма з'яўленне балаў за тэсціраванне па грамадазнаўстве і матэматыцы.