МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Добрая навіна для тых, хто стаміўся ад спёкі: да канца працоўнага тыдня ў Беларусь прыйдзе прахалода, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па прагнозах сіноптыкаў, на пачатку тыдня ў краіне захаваецца цёплае надвор'е, ападкаў не чакаецца. Аднак ужо з 27 чэрвеня стане халадней: актыўны франтальны раздзел прынясе на тэрыторыю рэспублікі дажджы і парывісты вецер.
У аўторак 25-чэрвеня будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. У начныя гадзіны мінімальная тэмпература паветра складзе +11..+17°С, месцамі халадней - да +7..+10°С, у дзённы час слупок тэрмометра пакажа да +23..+29°С.
У сераду 26 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць без дажджоў. Ноччу тэмпература паветра дасягне +11..+16°С, у асобных раёнах будзе да +8..+10°С, днём паветра прагрэецца ад +23°С у паўночна-ўсходніх раёнах краіны да +32°С у заходняй частцы.
"У чацвер 27 чэрвеня надвор'е абумовяць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона, які змяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на Пскоўскую вобласць Расіі. Ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, днём у многіх раёнах моцны парывісты", - распавялі ў Белгідрамеце.
Мінімальная тэмпература будзе вагацца ў раёне +14..+20°С, максімальная тэмпература днём складзе +22..+28°С, у паўднёва-ўсходніх абласцях паветра прагрэецца да +31°С.
У пятніцу 28 чэрвеня будзе халаднавата і ветрана, у некаторых раёнах рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы слупок тэрмометра пакажа да +9..+16°С, днём тэмпература паветра падымецца да +16..+23°С.
У сталіцы да канца тыдня таксама чакаецца пахаладанне. Да чацвярга тэмпература паветра днём будзе вагацца ў раёне +24..+27°С. Ужо 27 чэрвеня ў Мінску будуць ісці дажджы. Яны працягнуцца і ў пятніцу, да таго ж, істотна пахаладае - днём будзе ўсяго +16..+18°С.