Спартсменаў, якія ў нядзелю выступалі ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў, віншавалі ў Доме расійскага заўзятара. "Што такое 21?" - задаў пытаньне вядучы.
Адказ просты: колькасць медалёў, якія расійская каманда заваявала за гэты дзень.
На сцэну падняліся спартсмены са зборнай па мастацкай гімнастыцы. У нядзелю здарыўся форс-мажор: адна з гімнастак атрымала траўму, у камандзе зрабілі замену, але дзяўчыны ўсё роўна ўзышлі на п'едэстал.
Самба, акрабатыка - усё гэта віды спорту, у якіх расійскім спартсменам спадарожнічала перамога. Са сцэны падзякавалі не толькі атлетаў, але і трэнераў, лекараў, масажыстаў.
Каля сцэны стаялі ўражаныя іх дасягненнямі заўзятары, тут жа прытанцоўвалі роставыя лялькі, а ўнутры Дома Масквы катаўся робат, які трымаў каравай з надпісам "хлеб-соль".
Робат ахвотна падтрымліваў дыялог, казаў, што заўзее за каманду Расіі, любіць Беларусь і нават без запінкі адказваў на пытанне, чые гімнасткі прыгажэйшыя - Беларусі ці Расіі? Робат адказаў, што ўсе аднолькава прыгожыя, таму карэспандэнт Sputnik пахваліла яго за дыпламатычнасць.