Фота

Жывы агонь і палымяныя танцы: як прайшло "Свята Сонца - 2019"

Падпісацца
Госці свята забіяцкі танчылі, вадзілі карагоды і ўшаноўвалі нябеснае свяціла, а пасля захаду іх чакала чароўнае вогненнае шоу.

"Свята Сонца", штогадовы фолк-фестываль, прайшоў у Дудутках на мінулыя выхадныя. Беларусы і госці рэспублікі, якіх у краіне сабралося шмат з нагоды Еўрапейскіх гульняў, выдатна бавілі час на прыродзе: на фестывалі можна было наведаць кірмаш традыцыйных беларускіх рамёстваў, пакаштаваць сапраўдную беларускую ежу і напоі, паслухаць вядомых выканаўцаў, а напрыканцы свята атрымаць асалоду ад неверагоднага фаер-шоу. 

Забаўкі па душы маглі знайсці сабе і дарослыя, і дзеці: калі першых вабіла да сабе сцэна і палаткі з прахалоднымі напоямі, апошнія гарэзавалі і з задавальненнем назіралі за рэканструктарамі ў нацыянальных строях, а таксама дзівіліся з незвычайных цацак на кірмашы. 

На сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія "Naviband", "Стары Ольса", "Pawa", "Irdorath", "Тарас на Парнасе", расійская каманда "Тролль Гнет Ель" і ўкраінскі гурт "Joryj Kłoc", які ўпершыню прыехаў на фестываль.

Калі сцямнела, прайшоў ужо традыцыйны конкурс вогненных тэатраў, у ім паспаборнічалі 20 калектываў, якія працуюць у жанры піратэхнічнага шоу.

© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыйны летні фестываль "Свята Сонца" прайшоў у Дудутках у мінулыя выхадныя.
Традыцыйны летні фестываль Свята Сонца прайшоў у Дудутках у мінулыя выхадныя. - Sputnik Беларусь
1/25
Традыцыйны летні фестываль "Свята Сонца" прайшоў у Дудутках у мінулыя выхадныя.
© Sputnik / Альфрэд МікусГасцей чакала шмат добрай музыкі ад вядомых фолк-гуртоў, як беларускіх, так і з-за мяжы.
Гасцей чакала шмат добрай музыкі ад вядомых фолк-гуртоў, як беларускіх, так і з-за мяжы. - Sputnik Беларусь
2/25
Гасцей чакала шмат добрай музыкі ад вядомых фолк-гуртоў, як беларускіх, так і з-за мяжы.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа кірмашы можна было набыць розныя вырабы народных майстроў - у тым ліку смешныя і незвычайныя, як вось гэтыя лялькі-шатландцы.
На кірмашы можна было набыць розныя вырабы народных майстроў - у тым ліку смешныя і незвычайныя, як вось гэтыя лялькі-шатландцы. - Sputnik Беларусь
3/25
На кірмашы можна было набыць розныя вырабы народных майстроў - у тым ліку смешныя і незвычайныя, як вось гэтыя лялькі-шатландцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусХапала незвычайнага і ў натоўпе гасцей фестывалю: некаторыя прымерылі на сябе казачныя вобразы.
Хапала незвычайнага і ў натоўпе гасцей фестывалю: некаторыя прымерылі на сябе казачныя вобразы. - Sputnik Беларусь
4/25
Хапала незвычайнага і ў натоўпе гасцей фестывалю: некаторыя прымерылі на сябе казачныя вобразы.
© Sputnik / Альфрэд МікусІншыя засталіся вернымі традыцыйным матэрыялам: лён і бавоўна - лепшае, што можна апрануць у спякоту, і не забыцца на капялюш.
Іншыя засталіся вернымі традыцыйным матэрыялам: лён і бавоўна - лепшае, што можна апрануць у спякоту, і не забыцца на капялюш. - Sputnik Беларусь
5/25
Іншыя засталіся вернымі традыцыйным матэрыялам: лён і бавоўна - лепшае, што можна апрануць у спякоту, і не забыцца на капялюш.
© Sputnik / Альфрэд МікусМаленькіх удзельнікаў фестывалю чакалі розныя цікавыя гульні.
Маленькіх удзельнікаў фестывалю чакалі розныя цікавыя гульні. - Sputnik Беларусь
6/25
Маленькіх удзельнікаў фестывалю чакалі розныя цікавыя гульні.
© Sputnik / Альфрэд МікусА дарослыя маглі ўдосталь натанчыцца пад фолк-рок.
А дарослыя маглі ўдосталь натанчыцца пад фолк-рок. - Sputnik Беларусь
7/25
А дарослыя маглі ўдосталь натанчыцца пад фолк-рок.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія "Naviband", "Стары Ольса", "Pawa", "Irdorath", "Тарас на Парнасе", расійская каманда "Тролль Гнет Ель" і ўкраінскі гурт "Joryj Kłoc", які ўпершыню прыехаў на фестываль.
На сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія Naviband, Стары Ольса, Pawa, Irdorath, Тарас на Парнасе, расійская каманда Тролль Гнет Ель і ўкраінскі гурт Joryj Kłoc, які ўпершыню прыехаў на фестываль. - Sputnik Беларусь
8/25
На сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія "Naviband", "Стары Ольса", "Pawa", "Irdorath", "Тарас на Парнасе", расійская каманда "Тролль Гнет Ель" і ўкраінскі гурт "Joryj Kłoc", які ўпершыню прыехаў на фестываль.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі пачало цямнець, госці свята сабраліся каля пляцоўкі, на якой адбылося фаер-шоу.
Калі пачало цямнець, госці свята сабраліся каля пляцоўкі, на якой адбылося фаер-шоу. - Sputnik Беларусь
9/25
Калі пачало цямнець, госці свята сабраліся каля пляцоўкі, на якой адбылося фаер-шоу.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ конкурсе прынялі ўдзел 20 каманд - яны падрыхтавалі сапраўды запальныя нумары.
У конкурсе прынялі ўдзел 20 каманд - яны падрыхтавалі сапраўды запальныя нумары. - Sputnik Беларусь
10/25
У конкурсе прынялі ўдзел 20 каманд - яны падрыхтавалі сапраўды запальныя нумары.
© Sputnik / Альфрэд МікусВогненная феерыя ўжо ў трэці раз праводзіцца на летнім фестывалі.
Вогненная феерыя ўжо ў трэці раз праводзіцца на летнім фестывалі. - Sputnik Беларусь
11/25
Вогненная феерыя ўжо ў трэці раз праводзіцца на летнім фестывалі.
© Sputnik / Альфрэд МікусФаершчыкі рыхтуюць для нумара адмысловыя касцюмы.
Фаершчыкі рыхтуюць для нумара адмысловыя касцюмы. - Sputnik Беларусь
12/25
Фаершчыкі рыхтуюць для нумара адмысловыя касцюмы.
© Sputnik / Альфрэд МікусРэквізіт, які патрэбны для танцаў з агнём, называецца вельмі паэтычна - напрыклад, кожная дзяўчына на гэтым фота трымае вогненны веер.
Рэквізіт, які патрэбны для танцаў з агнём, называецца вельмі паэтычна - напрыклад, кожная дзяўчына на гэтым фота трымае вогненны веер.  - Sputnik Беларусь
13/25
Рэквізіт, які патрэбны для танцаў з агнём, называецца вельмі паэтычна - напрыклад, кожная дзяўчына на гэтым фота трымае вогненны веер.
© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыя дыхаць агнём прыйшла да нас з даўніх часоў: такія прадстаўленні паказвалі ў старажытнасці яшчэ індыйскія факіры.
Традыцыя дыхаць агнём прыйшла да нас з даўніх часоў: такія прадстаўленні паказвалі ў старажытнасці яшчэ індыйскія факіры. - Sputnik Беларусь
14/25
Традыцыя дыхаць агнём прыйшла да нас з даўніх часоў: такія прадстаўленні паказвалі ў старажытнасці яшчэ індыйскія факіры.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗараз новыя тэхналогіі дапамагаюць ператварыць выступ у нешта фантастычнае.
Зараз новыя тэхналогіі дапамагаюць ператварыць выступ у нешта фантастычнае. - Sputnik Беларусь
15/25
Зараз новыя тэхналогіі дапамагаюць ператварыць выступ у нешта фантастычнае.
© Sputnik / Альфрэд МікусРознакаляровы дым і агонь прыцягваюць вока, прымушаючы назіраць за танцам, затаіўшы дыханне.
Рознакаляровы дым і агонь прыцягваюць вока, прымушаючы назіраць за танцам, затаіўшы дыханне. - Sputnik Беларусь
16/25
Рознакаляровы дым і агонь прыцягваюць вока, прымушаючы назіраць за танцам, затаіўшы дыханне.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа крылах квітнеюць спалохі агню.
На крылах квітнеюць спалохі агню. - Sputnik Беларусь
17/25
На крылах квітнеюць спалохі агню.
© Sputnik / Альфрэд МікусФаершчыкі прыдумляюць для нумара цэлую гісторыю.
Фаершчыкі прыдумляюць для нумара цэлую гісторыю. - Sputnik Беларусь
18/25
Фаершчыкі прыдумляюць для нумара цэлую гісторыю.
© Sputnik / Альфрэд МікусМаскі і касцюмы гэтак жа, як і пластыка рухаў, распавядаюць, пра што гэты танец.
Маскі і касцюмы гэтак жа, як і пластыка рухаў, распавядаюць, пра што гэты танец. - Sputnik Беларусь
19/25
Маскі і касцюмы гэтак жа, як і пластыка рухаў, распавядаюць, пра што гэты танец.
© Sputnik / Альфрэд МікусНекаторыя вобразы дастаткова лёгка пазнаць нават без каментароў.
Некаторыя вобразы дастаткова лёгка пазнаць нават без каментароў. - Sputnik Беларусь
20/25
Некаторыя вобразы дастаткова лёгка пазнаць нават без каментароў.
© Sputnik / Альфрэд МікусАгонь і іскры ва ўсе бакі - гледачы стаяць за адмысловай агароджай, куды яны не далятаюць.
Агонь і іскры ва ўсе бакі - гледачы стаяць за адмысловай агароджай, куды яны не далятаюць. - Sputnik Беларусь
21/25
Агонь і іскры ва ўсе бакі - гледачы стаяць за адмысловай агароджай, куды яны не далятаюць.
© Sputnik / Альфрэд МікусЦёмныя сілуэты на фоне агню выглядаюць сапраўды шыкоўна.
Цёмныя сілуэты на фоне агню выглядаюць сапраўды шыкоўна. - Sputnik Беларусь
22/25
Цёмныя сілуэты на фоне агню выглядаюць сапраўды шыкоўна.
© Sputnik / Альфрэд МікусНезвычайныя формы дапамагаюць фаершчыкам прадэманстраваць усё ўменне валодаць агнём.
Незвычайныя формы дапамагаюць фаершчыкам прадэманстраваць усё ўменне валодаць агнём. - Sputnik Беларусь
23/25
Незвычайныя формы дапамагаюць фаершчыкам прадэманстраваць усё ўменне валодаць агнём.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ'явіўся на пляцоўцы і сапраўдны дракон, але яго здолеў перамагчы рыцар з палымяным мячом.
З'явіўся на пляцоўцы і сапраўдны дракон, але яго здолеў перамагчы рыцар з палымяным мячом. - Sputnik Беларусь
24/25
З'явіўся на пляцоўцы і сапраўдны дракон, але яго здолеў перамагчы рыцар з палымяным мячом.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята скончылася далёка за поўнач.
Свята скончылася далёка за поўнач. - Sputnik Беларусь
25/25
Свята скончылася далёка за поўнач.
Стужка навiн
0