https://bel.sputnik.by/20190625/Algerd-Bakharevch-admovsya-dzelnchats--prem-Gedroytsa--getym-godze-1041751753.html
Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца
Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца
Sputnik Беларусь
Пісьменнік патлумачыў, што браць удзел у прэміяльнай гонцы яму не дазваляюць яго погляды на літаратуру і літаратурны працэс. 25.06.2019, Sputnik Беларусь
2019-06-25T17:57+0300
2019-06-25T17:57+0300
2023-04-20T14:01+0300
культура
у беларусі
навіны
літаратурная прэмія імя ежы гедройца
альгерд бахарэвіч
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104145/33/1041453391_0:64:1200:739_1920x0_80_0_0_e12b9feca2c7ac0f2f906e95f0410a85.jpg
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларускі пісьменік Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў гэтым годзе. Поўны спіс намінантаў быў абвешчаны сёння, паведамілі ў Беларускім ПЭН-Цэнтры.Сярод прэтындэнтаў на перамогу на гэты раз аказаліся Валерый Гапееў, Адам Глобус, Андрусь Горват, Людміла Рублеўская, Віктар Марціновіч і іншыя – усяго 34 намінанты.Павінен быў патрапіць у спіс і Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Мае дзевяностыя"."Выдавецтва "Янушкевіч" вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай прадставіць электронную версію выдання", - распавялі ў ПЭН-Цэнтры.Аказалася, што Бахарэвіч накіраваў у адрас сакратарыяту ліст з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі. Ён патлумачыў, што на гэта паўплываў шэраг прычын, "якія маюць як светапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар"."Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы", - падкрэсліў Бахарэвіч.Дагэтуль пісьменнік штогод удзельнічаў у прэміі і некалькі разоў уваходзіў у выніковую тройку – станавіўся другім у 2012, 2013, 2016 і 2018 гадах і трэцім – у 2014 годзе, але не быў пераможцай.На пачатку чэрвеня стала вядома, што Бахарэвіч з кнігай "Сабакі Эўропы" трапіў у шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі "Вялікая кніга". Аўтар сам пераклаў кнігу на рускую мову пасля таго, як яна выйшла ў беларускім выдавецтве. Раман ужо назвалі лепшай беларускай кнігай 2017 года па версіі пісьменніцкай супольнасці.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104145/33/1041453391_67:0:1135:801_1920x0_80_0_0_f8743e14969c855cb2b6b33063b89f5a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у беларусі, навіны , літаратурная прэмія імя ежы гедройца, альгерд бахарэвіч, беларусь
культура, у беларусі, навіны , літаратурная прэмія імя ежы гедройца, альгерд бахарэвіч, беларусь
Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца
17:57 25.06.2019 (абноўлена: 14:01 20.04.2023) Пісьменнік патлумачыў, што браць удзел у прэміяльнай гонцы яму не дазваляюць яго погляды на літаратуру і літаратурны працэс.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларускі пісьменік Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў гэтым годзе. Поўны спіс намінантаў быў абвешчаны сёння, паведамілі ў Беларускім ПЭН-Цэнтры.
Сярод прэтындэнтаў на перамогу на гэты раз аказаліся Валерый Гапееў, Адам Глобус, Андрусь Горват, Людміла Рублеўская, Віктар Марціновіч і іншыя – усяго 34 намінанты.
Павінен быў патрапіць у спіс і Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Мае дзевяностыя".
"Выдавецтва "Янушкевіч" вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай прадставіць электронную версію выдання", - распавялі ў ПЭН-Цэнтры.
Аказалася, што Бахарэвіч накіраваў у адрас сакратарыяту ліст з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі. Ён патлумачыў, што на гэта паўплываў шэраг прычын, "якія маюць як светапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар".
"Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы", - падкрэсліў Бахарэвіч.
Дагэтуль пісьменнік штогод удзельнічаў у прэміі і некалькі разоў уваходзіў у выніковую тройку – станавіўся другім у 2012, 2013, 2016 і 2018 гадах і трэцім – у 2014 годзе, але не быў пераможцай.
На пачатку чэрвеня стала вядома, што Бахарэвіч з кнігай "Сабакі Эўропы"
трапіў у шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі "Вялікая кніга". Аўтар сам пераклаў кнігу на рускую мову пасля таго, як яна выйшла ў беларускім выдавецтве. Раман ужо назвалі лепшай беларускай кнігай 2017 года па версіі пісьменніцкай супольнасці.
Самая маладая беларуская пісьменніца
пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рокПісьменніца Наталля Батракова: кажуць, што
я плачу бібліятэкарам за рэкламу