Беларусь і ААЭ падпісалі пагадненне аб адмене віз

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкВід на адну з мячэцяў у Дубаі.
Від на адну з мячэцяў у Дубаі. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час грамадзяне Беларусі могуць ездзіць без візаў у больш чым 40 дзяржаў свету.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты падпісалі пагадненне аб адмене віз, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў рэспублікі.

Яўген Прэйгерман - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: мы наблізіліся да фінішу ў пытанні шэнгенскіх візаў для беларусаў

Раней паміж дзвюма краінамі дзейнічаў дакумент, па якім бязвізавым рэжымам маглі карыстацца толькі грамадзяне, якія маюць дыпламатычныя, службовыя і спецыяльныя пашпарты. Дадатковы пратакол да яго быў падпісаны бакамі ў аўторак 24 чэрвеня.

"Грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ", - сказалі ў МЗС.

Там таксама паведамілі, што скарыстацца бязвізам пры паездцы ў ААЭ можна будзе праз 30 дзён пасля ратыфікацыі пратакола парламентамі Беларусі і Эміратаў.

У цяперашні час грамадзяне Беларусі могуць ездзіць без візаў (пры наяўнасці нацыянальнага пашпарта) у больш чым 40 дзяржаў свету, у тым ліку Кітай, Катар, Мексіку, Ізраіль, Бразілію і іншыя.

Стужка навiн
0