МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Палова грошай на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў атрымана ад спонсараў або ў крэдыт, сказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
Паводле яго слоў, на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у беларускай сталіцы выдаткавалі 540 мільёнаў рублёў, з якіх 266 мільёнаў - бюджэтныя сродкі.
Адказваючы на пытанне, адкуль атрыманы астатнія сродкі, міністр сказаў, што "гэта спонсарская дапамога, якую аказалі прадпрыемствы рэспублікі, гэта рэалізацыя квітковай праграмы і гэта крэдыты Банка развіцця".
Максім Ермаловіч удакладніў, што гэтыя запазычанні "прыцягваліся бюджэтнымі арганізацыямі альбо прыцягваліся камерцыйнымі арганізацыямі".
Пасля чаго дадаў, што гэтыя крэдыты будуць вяртацца "зыходзячы з дзейнасці гэтых арганізацый. Менавіта камерцыйным складнікам гэтай дзейнасці".