МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Расіянін Алег Кананенка, які вярнуўся з Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) у аўторак, усталяваў рэкорд сумарнага знаходжання на станцыі - 737 сутак, паведаміў кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Павел Уласаў.
Усяго 55-гадовы Кананенка пабываў на МКС чатыры разы, ён пабіў рэкорд іншага расіяніна - Юрыя Маленчанкі - які пяць разоў лётаў на станцыю і правёў там 702 дні.
"З радасцю канстатую, што Алег Дзмітрыевіч (Кананенка) - рэкардсмен, які правёў на борце МКС амаль 737 сутак. Больш такога выніку пакуль ні ў каго няма", - сказаў Уласаў.
Ён выказаў надзею, што касманаўт працягне працаваць і ўсталюе яшчэ не адзін рэкорд.
Кананенка разам з канадцам Давідам Сен-Жакам і астранаўтам NASA Эн Маклейн вярнуліся з МКС у аўторак пасля сямімесячны знаходжання ў космасе. Яны прызямліліся ў спушчальным апараце касмічнага карабля "Саюз МС-11".