МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па грамадазнаўстве, паведамляе Sputnik.
Вынікі ЦТ пачалі з'яўляцца ў канцы мінулага тыдня. Ужо вядомыя адзнакі за іспыты па рускай і беларускай мовах.
Днём у сераду сталі вядомыя вынікі яшчэ аднаго тэсціравання: па грамадазнаўстве. Першымі пра свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на СМС-рассылку РІКВ. Паглядзець свае балы на сайце можна будзе ўжо днём.
Статыстыку здачы тэсціравання па грамадазнаўстве, у тым ліку і сярэдні бал усіх абітурыентаў, РІКВ абвесціць пазней.
Тэсціраванне па грамадазнаўстве неабходна здаваць тым абітурыентам, якія плануюць паступаць на спецыяльнасці юрыдычнага профілю, а таксама на некаторыя гуманітарныя. Запісвалася на выпрабаванне амаль 15 тысяч чалавек.