Баль выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прагрымеў у панядзелак. У гэтым годзе кранальнае свята ўпершыню аб'яднала беларускіх і замежных студэнтаў: са сцен ВНУ у 2019 годзе выйдуць больш за 300 маладых спецыялістаў з 23 краін (акрамя Беларусі).
Урачыста адкрыў вечар рэктар БДУ Андрэй Кароль: ён звярнуўся да выпускнікоў з пажаданнем і ўручыў узнагароды самым выбітным з іх. Затым быў традыцыйны эфектны парад дэканаў і дырэктараў у мантыях і канфедэратках.
Афіцыйную частку змяніла канцэртная: на балі выступіла прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зіна Купрыяновіч (Зена), а пад жывую музыку ў выкананні іншых гуртоў дыскатэка пад адкрытым небам працягнулася да глыбокай ночы.
Як адпачылі на выпускным балі рабяты, якія толькі атрымалі дыпломы БДУ, - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.