Знакаміты спартсмен, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч напярэдадні падчас спаборніцтваў падтрымліваў мужчынскі дуэт канаістаў, у якім выступае яго брат Андрэй Багдановіч, а таксама падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, што перашкодзіла мужчынам паўтарыць поспех жаночага дуэта байдарачніц.
Нагадаем, напярэдадні Марына Літвінчук і Вольга Худзенка занялі першае месца ў спаборніцтвах "двоек" на дыстанцыі 500 метраў і заваявалі золата II Еўрапейскіх гульняў, у той час як Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі занялі 7-е месца на дыстанцыі 1000 метраў у каноэ-двойцы.
"Я на веласіпедзе побач круціў педалі, пацеў разам з рабятамі, хацеў, каб яны заваявалі медаль, але, нажаль, не атрымалася. Я проста ведаў, тактычна як яны будуць рабіць, і хацеў эмацыйна голасам іх падбадзёрыць", - распавёў Багдановіч у эфіры "Беларусь 1".
На думку алімпійца, пэўны дыскамфорт прыносяць ўмовы надвор'я на вяслярным канале - гарачае надвор'е і парывы ветру.
"Вецер трошачкі ім, не скажу, што перашкодзіў, але зрабіў дыскамфорт. І так як напарнік малады яшчэ ў брата, гэта і складвалася ў тое, што лішнія намаганні прыкладаць трэба было на вецер, а не на само веславанне", - адзначыў Багдановіч.
"Столькі балельшчыкаў я не бачыў у сваім жыцці нідзе", - прызнаўся знакаміты спартсмен, дадаўшы, што для беларускіх атлетаў выступы перад сваімі ж заўзятарамі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску істотна дадалі адказнасці.
Аляксандр Багдановіч таксама асобна пракаментаваў залатыя медалі байдарачніц Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка.
"Дзяўчынкі - гэта проста космас. Заўсёды ідзе барацьба паміж венгеркамі, нашымі дзяўчынкамі і немкамі. Гэта вельмі моцныя школы - венгерская і нямецкая. І яны з такім упэўненым адрывам вырвалі, яны рэальна працаўніцы. Яны ведаюць, што трэба рабіць і як гэта рабіць", - сказаў Багдановіч.
Сачыце за анлайн-трансляцыяй сёмага спартыўнага дня на Sputnik Беларусь.