Лукашэнка: поспехі і дасягненні людзей ствараюць гісторыю дзяржавы

© Photo : пресс-служба президента МолдовыАляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў беларускі лідар, поспехі грамадзян таксама фарміруюць імідж краіны - моцнай, паспяховай, стваральнай і прыгожай.

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Поспехі і дасягненні людзей ствараюць гісторыю дзяржавы, заявіў у чацвер на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар правёў цырымонію ўручэння дзяржузнагарод. Традыцыйна перад непасрэдным узнагароджаннем беларусаў ён звярнуўся да прысутных з прамовай.

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Беларусі выпаў гонар стаяць ля вытокаў Еўрапейскіх гульняў

"Сёння мы з вамі сустракаемся напярэдадні нашага галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці. З задавальненнем вітаю вас - таленавітых, працавітых, адданых сваёй справе прафесіяналаў. Людзей, чые поспехі і дасягненні ствараюць гісторыю дзяржавы, аб'ядноўваюць народ у пачуцці гонару за сваіх суайчыннікаў, фарміруюць імідж краіны - моцнай, паспяховай, стваральнай і абавязкова прыгожай", - выказаўся Лукашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт, у гэтыя дні адзначаецца 75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лукашэнка дадаў, што, успамінаючы вялікі подзвіг народа-пераможцы, сёння выдатна "ўсведамляецца адказнасць за тое, якім яно будзе ў нашых дзяцей і ўнукаў".

Кожны наш дзень павінен быць пражыты дзеля важнай мэты - абараніць мір, за які аддавалі жыццё ў гады Вялікай Айчыннай, і захаваць працоўныя традыцыі пасляваеннага пакалення. Гэтыя традыцыі працягваюцца ў нашых поспехах і дасягненнях.

На мерапрыемстве, як адзначыў беларускі лідар, прысутнічаюць прадстаўнікі розных прафесій, але ўсіх іх аб'ядноўвае шчырае імкненне працаваць у імя роднай Беларусі. Прэзідэнт падзякаваў супрацоўнікам праваахоўных органаў, сілавых ведамстваў, воінаў-інтэрнацыяналістаў за вернасць абавязку і адданасць Айчыне, праяўленыя ў службе смеласць і мужнасць.

"Ваш патрыятызм - лепшы прыклад для падрастаючага пакалення", - перакананы Лукашэнка.

Як дадаў прэзідэнт, ушаноўваюць і прадстаўнікоў аграрнай галіны за дасягненні ў мінулым годзе. Лукашэнка пажадаў аграрыям рэзультатыўнага года і ўмацавання харчовай бяспекі краіны, а таксама падзякаваў работнікам села за працу.

Сярод узнагароджаных - супрацоўнікі шэрагу кампаній, у тым ліку "Белавія", "Марка" і іншых. Як падкрэсліў прэзідэнт, яны з'яўляюцца сапраўднымі брэндамі і вядомыя далёка за межамі краіны. Атрымаюць узнагароды і работнікі аховы здароўя, навукі, адукацыі, культуры і мастацтва.

"Сваёй творчасцю вы робіце наша жыццё ярчэй і духоўна багацей", - адзначыў Лукашэнка і дадаў, што гэта было прадэманстравана пры адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў.

"Тут прысутнічаюць спартсмены і трэнеры - самыя папулярныя сёння ў краіне людзі. II Еўрапейскія гульні дораць нам нямала яркіх перамог. Мы ганарымся поспехамі нашых суайчыннікаў, ну і, вядома ж, кожны дзень чакаем новых перамог", - звярнуўся да атлетаў Лукашэнка.

Галоўныя ўмовы эканамічнага дабрабыту і незалежнасці Беларусі, на думку Лукашэнкі, - гэта дасягненні кожнага, працавітасць і дысцыпліна. Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і падзякаваў усім за адданасць справе, адказнасць і высокія вынікі ў прафесійнай дзейнасці.

Стужка навiн
0