МІНСК, 27 чэр - Sputnik. "Адзіны дзень пасажыра" пройдзе 27 чэрвеня на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы з 14:00 да 17:00 гадзін, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Пасажыры змогуць вусна і пісьмова задаць пытанні работнікам Беларускай чыгункі.
"Зносіны з пасажырамі ў дадзеным фармаце Беларуская чыгунка праводзіць з 2015 года ў мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі, выпрацоўкі эфектыўных мер, накіраваных на павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў", - распавялі ў прэс-службе.
Год таму падчас падобнай акцыі работнікі чыгункі атрымалі 110 пытанняў ад пасажыраў.
Акрамя таго, у гэты дзень на мінскім вакзале выступіць Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна. Праект прымеркаваны да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі. Папулярныя сучасныя кампазіцыі і мелодыі ваенных гадоў можна будзе паслухаць з 13:00 да 14:00 у зале чакання на трэцім паверсе сталічнага вакзала.