З кім Лукашэнка глядзіць Еўрапейскія гульні?

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на Вяслярным канале
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на Вяслярным канале - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанію кіраўніку дзяржавы на трыбуне склалі сын Мікалай, міс Беларусь Марыя Васілевіч і прадпрымальнік Аляксандр Машэнскі.

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назірае за спаборніцтвамі па веславанні ў рамках II Еўрапейскіх гульняў на трыбунах у Заслаўі.

Кампанію кіраўніку дзяржавы склаў сын Мікалай і міс Беларусь 2018 Марыя Васілевіч. Таксама на трыбуне заўважаны беларускі прадпрымальнік, старшыня Федэрацыі веславання Беларусі Аляксандр Машэнскі.

На здымку бачна, што Лукашэнка нешта абмяркоўвае з прадпрымальнікам - магчыма, вынікі заплыву. На прэзідэнце і яго сыне - касцюмы з беларускім арнаментам.

Толькі што прэзідэнт Беларусі назіраў за спаборніцтвамі па веславанні на байдарках сярод жанчын на 200 метраў. Заплыў скончыўся, і кіраўнік дзяржавы застаецца на трыбунах, бо наперадзе насычаны спаборніцкімі падзеямі дзень.

Вяслярны канал у Заслаўі - адзіны спартыўны аб'ект, задзейнічаны для спаборніцтваў у рамках Еўрапейскіх гульняў, які знаходзіцца за межамі Мінска.

Стужка навiн
0