Падрыхтоўка да парада ў гонар Дня Незалежнасці ідзе поўным ходам. Чакаецца, што ў гэтым годзе ў парадным строі пройдуць 25 пешых разлікаў і 26 разлікаў вайсковай тэхнікі. Прычым чатыры разлікі будуць ад МУС - курсанты факультэта ўнутраных войскаў і вайскоўцы брыгады спецназа ўнутраных войскаў. Адзін разлік - жаночы.
Трэніроўкі дзяўчат асабіста кантраляваў міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў. Яны вучыліся стройна маршыраваць, дэманстраваць выпраўку, разнашвалі парадныя туфлі. Зараз падрыхтоўка да 3 ліпеня выйшла на фінішную прамую, з гэтай нагоды МУС паказала на відэа апошнюю падрыхтоўку выдатных прадстаўніц ведамства.
Можна быць упэўненым - дзяўчаты будуць бліскаць на парадзе і лавіць захопленыя погляды нават самых прыдзірлівых гледачоў.