МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі пройдзе ў Беларусі ў суботу, паведамляе Sputnik.
Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў беларускія ВНУ. Абітурыенты ўжо здалі ЦТ па большасці прадметаў.
Вынікі некаторых з іх ужо вядомыя: так, на тыдні будучым студэнтам агучылі набраныя імі балы па беларускай і рускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.
ЦТ па геаграфіі - перадапошняе ў чарадзе ўступных выпрабаванняў. Завершыць яе цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі, якое пройдзе ў панядзелак 1 ліпеня.
Выдача сертыфікатаў ЦТ стартуе 10 ліпеня.