Фан-зоны Еўрапейскіх гульняў наведалі больш за 450 тысяч чалавек

© Sputnik / Виктор ТолочкоФан-зоны Еўрапейскіх гульняў наведалі больш за 450 тысяч чалавек
Фан-зоны Еўрапейскіх гульняў наведалі больш за 450 тысяч чалавек - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Злачынстваў, як адзначаюць праваахоўнікі, падчас Еўрапейскіх гульняў было ў два разы менш, чым звычайна.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Больш за 450 тысяч чалавек наведалі фан-зоны на II Еўрапейскіх гульнях, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Дзмітрый Кур'ян.

Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Адбываліся ў рамках гульняў не толькі спаборніцтвы, але і іншыя актыўнасці - у прыватнасці, у сталіцы і іншых гарадах працавала некалькі фан-зон.

"Была праведзена каласальная падрыхтоўка, якая дазволіла нам забяспечыць грамадскую бяспеку на дастаткова добрым узроўні. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сачылі за правапарадкам на спартыўных аб'ектах, а таксама ў фан-зонах, якія функцыянавалі ва ўсіх рэгіёнах. Іх наведалі больш за 450 тысяч чалавек", - заявіў Кур'ян.

Як падкрэсліў прадстаўнік МУС, здарэнняў і надзвычайных сітуацый у месцах правядзення спаборніцтваў не было.

"Былі адзінкавыя звароты па фактах знікнення мабільных тэлефонаў, дакументаў і іншых рэчаў", - адзначыў ён і дадаў, што "нейкія нязначныя здарэнні не паўплывалі ў цэлым на стан грамадскай бяспекі і правапарадку ў нашай краіне".

Стужка навiн
0