https://bel.sputnik.by/20190701/Fotafakt-yak-praysho-Dzen-Belarus-na--Erapeyskkh-gulnyakh-1041847925.html
Фотафакт: як прайшоў Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях
Фотафакт: як прайшоў Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях
Sputnik Беларусь
Заўзятары, якія сабраліся на фан-зоне каля Палацу спорта, выдатна бавілі час пад музыку беларускіх калектываў. 01.07.2019, Sputnik Беларусь
2019-07-01T10:58+0300
2019-07-01T10:58+0300
2019-07-01T09:31+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104184/78/1041847832_0:68:2380:1414_1920x0_80_0_0_affd7856042c9f534da4cba0439aa135.jpg
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104184/78/1041847832_0:0:2380:1497_1920x0_80_0_0_7a0637300b65afb671bf5f5cc037f311.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у беларусі, навіны , еўрапейскія гульні, еўрапейскія гульні - 2019
культура, у беларусі, навіны , еўрапейскія гульні, еўрапейскія гульні - 2019
Фотафакт: як прайшоў Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях
Заўзятары, якія сабраліся на фан-зоне каля Палацу спорта, выдатна бавілі час пад музыку беларускіх калектываў.
Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях адбыўся ў апошні дзень міжнародных спаборніцтваў - 30 чэрвеня. У нядзелю ў фанзоне каля Палацу спорта сабраліся мінчане і госці сталіцы, каб ушанаваць беларускіх медалістаў, не ўпусціць апошні шанец сфатаграфавацца з Лесікам, паслухаць добрую музыку і выдатна адпачыць перад працоўным тыднем.
Увесь дзень з дзясятай гадзіны раніцы са сцэны лілася музыка, а госці фанзоны знаходзілі для сябе шмат цікавых забавак.
Акрамя падарожжа ў віртуальную рэальнасць і разнастайных страў на фуд-корце, маленькія госці спартыўнага свята маглі забаўляцца, далучыўшыся да спаборніцтваў на свой лад.
На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы, а таксама прайшло шоу беларускай моды і стыля "Belarussian fashion premiere".
Сапраўднай падзеяй для заўзятараў стала з'яўленне на сцэне беларусаў - прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў. Кожны жадаючы пасля ўрачыстай цырымоніі меў магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з любімымі спартсменамі.
Для публікі таксама выступілі артысты Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева і ансамбль "Сябры" пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі.
Пасля канцэртнай праграмы на вялікіх экранах пачалася трансляцыя цырымоніі закрыцця еўрапейскіх гульняў, якая прайшла ўвечары ў нядзелю на стадыёне Дынама.