Пуцін прыбыў у Беларусь па запрашэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і папрысутнічаў на цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Па прылёце ў Мінск ён накіраваўся ў спарткомплекс "Уручча", дзе праходзіў паядынак паміж расіянінам Мусліма Гаджымагамедавым і беларусам Уладзіславам Смяглікавым. У выніку расіянін атрымаў золата, перамогшы суперніка.
Затым Пуцін сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам. Пасля сустрэчы расійскі лідэр пабываў на "Мінск-Арэне", дзе паглядзеў за спаборніцтвамі гімнастаў.
Наступным пунктам праграмы знаходжання Пуціна стала студэнцкая вёска, дзе пражываюць расійскія спартсмены. Там прэзідэнт пагутарыў з атлетамі, а яны падарылі яму куртку з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў.
Далей Пуцін сустрэўся ў нефармальнай абстаноўцы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі "Заслаўе". Пазней да кіраўнікоў дзяржаў далучыўся прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.