МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Жаночая тэнісная асацыяцыя (ВТА) апублікавала 1 ліпеня абноўлены рэйтынг.
Лідарства захавала аўстралійка Эшлі Барці, у якой 6495 балаў. На другім месцы па-ранейшаму японка Наомі Осака - у яе 6377. Замыкае тройку лідараў Караліна Плішкова з Чэхіі з вынікам 6055 балаў. За імі ідуць галандская тэнісістка Кікі Бёртанс (5430), прадстаўніца Германіі Анжаліка Кербер (4805), яшчэ адна чэшка Петра Квітава (4555), румынка Сімона Халеп (4063), Эліна Світоліна, якая выступае за Украіну (3868), і амерыканская спартсменка Слоан Стывенс (3682).
Адзінае абнаўленне ў дзясятцы наймацнейшых закранула апошняе месца: яго з вынікам 3411 балаў заняла яшчэ адна прадстаўніца ЗША Серэна Уільямс.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая раней займала 10-ю пазіцыю, апусцілася на 11-ы радок рэйтынгу, у яе 3365 балаў.
У рэйтынг трапілі яшчэ пяць беларускіх спартсменак. Аляксандра Сасновіч паднялася з 37-й радка на 36-ы, у яе 1490 балаў. Палепшыла сваё становішча Вікторыя Азаранка, якая паднялася з 42-га месца на 40-е (1320). А вось Вера Лапко спусцілася на адзін радок - са 105-га на 106-ы (581).
Вольга Гаварцова, у якой 209 балаў, паднялася з 262-га месца на 260-е, а Юлія Гатоўка з вынікам 132 балы заняла 336-ы радок рэйтынгу (папярэдні вынік - 331-я пазіцыя).