МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Навальніцы, дажджы і пахаладанне чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі па краіне. "Увага! 2 ліпеня месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы", - гаворыцца ў паведамленні.
У цэлым з 2 ліпеня ў Беларусі пачнецца невялікае пахаладанне. У гэты дзень будзе пераменная воблачнасць. Месцамі днём, а па Брэсцкай і Гомельскай абласцях ў начны час пройдуць кароткачасовыя дажджы. Будзе дзьмуць паўднёва-заходні і заходні парывісты вецер. Уначы будзе да +11..+17°С, у паўднёвых раёнах - да +18..+20°С, днём слупок тэрмометра пакажа да +20..+26°С.
У Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна ў паўночных раёнах рэспублікі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. У начныя гадзіны чакаецца +8..+15°С, днём паветра прагрэецца да +15..+22°С, па паўднёвым усходзе - да +24°С.
"У чацвер, 4 ліпеня, на тэрыторыю краіны з поўначы Балтыкі працягне распаўсюджвацца прахалодная няўстойлівая паветраная маса. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні парывісты", - распавялі ў Гідрамета.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў раёне +6..+11°С, днём чакаецца да +15..+22°С.
Згодна з доўгатэрміновым прагнозам сіноптыкаў, у ліпень бягучага года будзе прахалодным і дажджлівым. Сэрвісы з доўгатэрміновымі прагнозамі надвор'я абяцаюць, што вялікую частку ліпеня дзённая тэмпература паветра ў Беларусі будзе трымацца на адзнацы каля +22°С. Чакаецца таксама вялікая колькасць ападкаў і навальніц.