Адзначаць Дзень Незалежнасці-2019 у Брэсце пачнуць ужо ў аўторак, 2 ліпеня. У мікрараёне "Задворцы" пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праграма святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня ў Брэсце
У сераду, 3 лiпеня берасцейцаў і гасцей горада чакае традыцыйная праграма свята. Святкаванне Дня Незалежнасці пачнецца ў 9:00 цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў да помніка "Вызваленне" і працягнецца ля Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой".
У 11:00 на праспекце Машэрава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Кобрынскага пуцявода, у свой час які атрымаў назву "вузкае горлачка".
З 15:00 на самай вядомай вуліцы гораду - Савецкай, адкрыецца музычная пляцоўка, дзе адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці. Сваімі выступленнямі пацешаць брэсцкія творчыя калектывы і музыканты.
Акрамя галоўных святочных імпрэзаў 3 ліпеня ў Брэсце запланавана і забаўляльная праграма. Адміністрацыя Маскоўскага раёна арганізуе святочнае мерапрыемства - "Красуй, мая зямля", якое адбудзецца ў ГЦ "Экватар".
У праграме мерапрыемства заяўлены: выступ народнага хору "Спадчына", музычнага ансамбля "Фартуна", ансамбля народнага танца "Крынічка" і студыі "АртПіпер". Сольнымі нумарамі здзівяць гарадскія спевакі, а конкурсы і гульні пацешаць маленькіх гасцей. Традыцыйны святочны гандаль таксама парадуе багаццем прапанаваных тавараў.
Але галоўнай адметнасцю свята стане выступ лаўрэата Еўрабачання -2015, беларускага выканаўцы Nazari.
Завершыцца святкаванне Дня Незалежнасці - 2019 маштабным канцэртам і традыцыйнай акцыяй "Праспяваем гімн разам". Канцэрт пачнецца ў 21:45 і завершыцца святочным салютам у 23:00.