Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарад на Дзень Незалежнасці ў Мінску
Парад на Дзень Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнае дзяржаўнае свята адзначаецца штогод у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Беларусь у гэтую сераду адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці, паведамляе Sputnik.

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску – 2019 | Інфаграфіка bel.sputnik.by - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Гулянні, парад і феерверкі на Дзень Незалежнасці

Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое штогод адзначаецца 3 ліпеня. Гэтая дата святкавання абраная з-за таго, што ў яе адзначаецца гадавіна вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гэтым годзе Дзень Незалежнасці святкуецца асабліва шырока, бо на 2019-ы прыходзіцца 75-гадовая гадавіна вызвалення Беларусі.

Святочныя мерапрыемствы ў сераду пройдуць па ўсёй Беларусі. Зразумела, найбольш маштабныя мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску, аднак мноства пляцовак будзе працаваць і ў іншых гарадах, у тым ліку абласных: Магілёве, Брэсце, Гомелі, Віцебску і Гродне.

Галоўнай падзеяй Дня Незалежнасці стане ваенны парад у цэнтры Мінска, які пройдзе вечарам. Пасля яго па ўсёй краіне будзе дадзены маляўнічы салют. Сачыце за абнаўленнямі Sputnik - мы раскажам ўсё самае цікавае і важнае аб святкаванні 3 ліпеня.

Стужка навiн
0