Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі прызначаная на 18 ліпеня

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Расіі сёння прымаў прымае даверчыя граматы ў паслоў замежных дзяржаў, у тым ліку і ў кіраўніка беларускага дыппрадстаўніцтва.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін паведаміў, што 18 ліпеня ў Пецярбургу правядзе перамовы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя працэсы.

Як раней паведамляў Sputnik, 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу запланавана правядзенне VI пасяджэння форуму рэгіёнаў дзвюх краін.

За некалькі гадзін да сустрэчы з паслом Беларусі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём незалежнасці і выказаў упэўненасць, што дзве дзяржавы будуць і надалей развіваць канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях, а таксама ўзаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы і на еўразійскай прасторы.

У сваю чаргу, беларускі лідар раней падзяліўся сваімі планамі на паездку ў Расію ў другой дэкадзе ліпеня.

"Ужо калі будзе форум рэгіёнаў на радзіме ў вас (Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 16 па 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу - Sputnik), мы з Пуціным паедзем на Валаам маліцца, там дадаткова абмяркуем", - распавёў ён кіраўніку ўрада РФ Дзмітрыю Мядзведзеву на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Стужка навiн
0