Лукашэнка: мы абавязаны захаваць мір і незалежнасць сваёй зямлі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарад у Мінску 3 ліпеня
Парад у Мінску 3 ліпеня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ва ўмовах, калі ў глабальнае супрацьстаянне ўсіх супраць усіх уцягнутыя і буйныя дзяржавы, і невялікія дзяржавы, Беларусь, паводле слоў прэзідэнта, мае намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення стабільнасці і спакою ў рэгіёне.

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Мір і незалежнасць застаюцца самай вялікай каштоўнасцю, якую сучасным беларусам трэба захаваць і перадаць наступным пакаленням, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на парадзе з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнты, каралева і Папа Рымскі: хто павіншаваў беларусаў з 3 ліпеня - Sputnik Беларусь
Прэзідэнты, каралева і Папа Рымскі: хто павіншаваў беларусаў з 3 ліпеня

"Мы 75 гадоў жывем пад чыстым небам. У імя святой памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны абавязаны захаваць мір і незалежнасць сваёй зямлі. Перадаць гэтую самую вялікую каштоўнасць у нашым жыцці наступным пакаленням", - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, выкананне гэтай місіі ў сучасных умовах становіцца выклікам. Прэзідэнт нагадаў, што мы жывем у час новых глабальных канфліктаў - ваенных, інфармацыйных, эканамічных - такіх, якія ахопліваюць усе сферы жыцця, руйнуюць дзяржавы знутры і адкідаюць на дзесяцігоддзі назад у развіцці. Часам гэта адбываецца без адзінага стрэлу, але часам - па крывавых сцэнарах.

У гэта глабальнае супрацьстаянне ўцягнутыя многія краіны, у тым ліку невялікія дзяржавы. Усе ваююць супраць усіх, заўважыў Лукашэнка. Неспакойна і ля межаў Беларусі.

"Мы маем намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення стабільнасці і спакою ў рэгіёне. Прасоўваючы міралюбныя ініцыятывы, мы імкнемся да галоўнай мэты - знайсці новыя шляхі і метады наладжвання ўзаемаадносін паміж рознымі геапалітычнымі сіламі", - заўважыў прэзідэнт краіны.

Паводле яго слоў, выключна для забеспячэння міру на сваёй зямлі Беларусь мае намер умацоўваць баяздольнасць сваіх Узброеных сіл.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ажыццяўляе ваеннае будаўніцтва са сваім галоўным стратэгічным партнёрам - Расіяй. Гэта супрацоўніцтва накіравана на павышэнне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, рэспубліка актыўна ўзаемадзейнічае ў пытаннях забеспячэння бяспекі з краінамі АДКБ, пашырае супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

3 ліпеня - у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці краіны. З нагоды галоўнага дзяржаўнага свята ў Мінску прайшоў ваенны парад, у якім прынялі ўдзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў. У складзе механізаванай калоны праехалі больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. У небе праляцелі 50 самалётаў і верталётаў.

Стужка навiн
0