МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Жанчына загінула ў Мінску падчас святочнага салюту ў Дзень Незалежнасці, паведамілі ў чацвер у Следчым камітэце Беларусі.
Трагічны інцыдэнт адбыўся вечарам 3 ліпеня на беразе ракі Свіслач ля стэлы "Мінск - горад-герой", калі ў гонар свята праводзіўся феерверк.
"Нягледзячы на своечасова аказаную дапамогу, не ўдалося выратаваць жанчыну, 1955 года нараджэння, якая назірала за салютам на беразе ракі і была параненая", - сказалі ў СК.
У камітэце таксама паведамілі, што былі таксама траўмаваныя людзі, якія назіралі за салютам ў іншых месцах горада - там цяпер працуюць следча-аператыўныя групы.
Акрамя таго, да праверачных мерапрыемстваў прыступілі спецыялісты Міністэрства абароны, а таксама МНС і МУС. Зараз пацярпелым грамадзянам медыкі аказваюць дапамогу.
Паводле інфармацыі СК, дакладная колькасць параненых пры салюце людзей не вядома, іх колькасць вызначаецца. Па факце гібелі ў Свіслачы жанчыны вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Як паведамілі відавочцы ў сацыяльных сетках, загінулая атрымала асколачнае раненне ў раён шыі і страціла шмат крыві. Яе спрабавалі выратаваць, але траўма была занадта сур'ёзнай.
Яшчэ некалькі пацярпелых былі шпіталізаваны. Раніцай у чацвер аб іх стане ў БХМД Мінска не даюць звестак, спаслаўшыся на што, што падобныя размовы можна весці з адміністрацыяй, якой яшчэ няма на месцы.
Што вядома да гэтага часу
У будынку спартыўнага комплексу "Дынама" на вуліцы Даўмана выбітае шкло, будынак і парк Перамогі, з якога вёўся салют, ачэпленыя супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе Sputnik. На месцы здарэння раскіданыя кардонныя і пластыкавыя ўпакоўкі, падобныя да абалонак ад салютаў.
У парку вядуцца следчыя дзеянні - туды прыбылі прадстаўнікі Следчага камітэта.
Міністэрства абароны паведаміла, што зарады, падобныя да тых, што былі выкарыстаны пры салюце, ужываліся і раней. У ведамстве створана спецыяльная камісія, якая сумесна з прадстаўнікамі Следчага камітэта высвятляе абставіны здарэння.
Гэта не першы трагічны выпадак, які адбыўся ў Мінску падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці.
У 2008 годзе падчас начнога канцэрта каля стэлы "Мінск - горад-герой" выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў 2-літровы тэтрапак з-пад пад соку "Садочак". Тады ад паражаючых прадметаў якімі была начынена прылада, пацярпела каля 50 чалавек, амаль усе яны былі шпіталізаваны з рознымі раненнямі.
Была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства", доўгі час гэта справа не была раскрыта, толькі пасля тэракту ў Мінскім метро ў 2011 годзе было ўстаноўлена, што яго віноўнікі Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў здзейснілі выбух каля стэлы. Муляж выбуховага прыстасавання ў тэтрапаках "Садочак" захоўваецца ў якасці экспаната ў музеі МУС у Мінску.