МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па фізіцы, паведамляе Sputnik.
Абітурыенты беларускіх ВНУ здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне на працягу чэрвеня. Сёння вядомыя вынікі ЦТ практычна па ўсіх прадметах.
Вынікі ЦТ па фізіцы сталі даступныя ў пятніцу. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку РІКВ.
Максімальную адзнаку на гэты раз атрымалі 15 абітурыентаў. Цікава, што амаль у два разы вырас сярэдні бал. Як паведамляе БелТА, у гэтым годзе ён склаў 51,08, а ў мінулым - 26,89.
Як чакаецца, у бліжэйшыя дні стануць вядомыя вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі, геаграфіі і сусветнай гісторыі. Выдача сертыфікатаў ЦТ стартуе 10 ліпеня, а з 12 ліпеня пачнецца падача дакументаў у ВНУ.