ЗВР Беларусі павялічыліся да 8,3 мільярда долараў

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗлітак золата
Злітак золата - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За чэрвень золатавалютныя рэзервы рэспублікі выраслі на 200,7 мільёна долараў, або на 2,5%.

МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня склалі 8,3 мільярда долараў ЗША, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацбанка.

Беларускія золатавалютныя рэзервы ў чэрвені выраслі на 200,7 мільёна долараў (2,5%) і, у параўнанні з маем, замарудзілі свой рост (было 521,6 мільёна і 6,9% адпаведна).

Памер міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на 1 ліпеня 2019 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 8 290,7 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце.

Як удакладнілі ў рэгулятары, у чэрвені ўрад і Нацбанк выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля 250 мільёнаў долараў.

"Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне кошту золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце", - растлумачылі ў Нацбанку.

Таксама з 1 ліпеня актуалізавана метадалогія разліку золатавалютных рэзерваў, гэта абумовіла рост паказчыка на суму каля 70 мільёнаў долараў.

"Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш 7,1 мільярда долараў ЗША", - заключылі ў рэгулятары.

Стужка навiн
0