Мінскія ўлады акажуць матэрыяльную дапамогу пацярпелым на салюце

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак Мінгарвыканкама
Будынак Мінгарвыканкама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сям'я загінулай жанчыны атрымае з рэзервовага фонду Мінгарвыканкама 25500 рублёў, пахаванне пройдзе за кошт горада.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Мінгарвыканкам акажа матэрыяльную дапамогу пацярпелым у выніку выбуху на салюце з нагоды Дня Незалежнасці, заявіў сталічны мэр Анатоль Сівак, паведамляе БелТА.

Від на набярэжную Свіслачы і спарткомплекс Дынама - Sputnik Беларусь
Каранік: жанчына на салюце загінула з-за траплення асколка ў сонную артэрыю

Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюту каля стэлы "Мінск - горад-герой" выбухнулі феерверачныя вырабы. У выніку здарэння загінула жанчына, дзесяць чалавек пацярпелі, двое з іх па-ранейшаму застаюцца ў бальніцы. Следчыя распачалі крымінальную справу, у рамках якой былі затрыманыя двое прадстаўнікоў расійскай фірмы-пастаўшчыка феерверкаў. Сярод асноўнай версіі, як заявіў кіраўнік СК Іван Наскевіч, разглядаецца дрэнная якасць вырабаў.

"Учора на пасяджэнні выканкама прынята рашэнне аказаць дапамогу пацярпелым. Забяспечыць пахаванне загінулай жанчыны і выплаціць адну тысячу базавых яе сям'і", - сказаў Сівак падчас прамой тэлефоннае лініі.

Ён дадаў, што цяжка параненым гарадскія ўлады выплацяць па сто базавых, па 50 атрымаюць тыя, хто атрымаў менш цяжкія пашкоджанні, па 20 - лёгкія траўмы.

Спецыяльная камісія, па словах Сівака, пракантралюе выплату.

Акрамя таго, па словах мэра Мінска, горад адновіць выбітае выбухной хваляй шкло. Паводле яго слоў, ужо ўвечары 4 ліпеня былі ўсталяваныя 11 вокнаў у чатырох кватэрах на вуліцы Чарвякова.

Сівак звярнуў увагу, што пытанне кампенсацыі ўрону маёмасці прадпрымальнікаў - у парку быў пашкоджаны павільён і кропка велапрокатау - будзе вырашацца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Гэта значыць пакрые страту вінаваты ў тым, што здарылася, яго вызначыць следства.

Стужка навiн
0