Лукашэнка даручыў стварыць базу шматдзетных сем'яў

© Pixabay / PexelsЛукашэнка даручыў стварыць базу шматдзетных сем'яў
Лукашэнка даручыў стварыць базу шматдзетных сем'яў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуецца, што сістэма будзе ўтрымліваць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сем'яў, іх бацьках, апекунах, папячыцелях.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў будзе створана ў Беларусі да канца года, адпаведны ўказ №264 падпісаў у аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Будаўніцтва шматпавярховых дамоў - Sputnik Беларусь
Шматдзетным сем'ям не прыйдзецца стаяць у чарзе на жыллё больш за год

Беларускі лідар традыцыйна надае вялікую ўвагу пытанням падтрымкі мацярынства і шматдзетных сем'яў.

Так, да 1 студзеня 2020 года ў рэспубліцы створаць спецыяльную базу шматдзетных сем'яў. Як паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, сістэма будзе ўтрымліваць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сем'яў, іх бацьках, апекунах, папячыцелях.

Стварэнне і функцыянаванне сістэмы забяспечыць Мінпрацы. Інфармацыя ў яе будуць паступаць ад МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі.

"Стварэнне АІС дасць магчымасць удасканаліць сістэму ўліку шматдзетных сем'яў, актуалізаваць дадзеныя аб такіх сем'ях у рэжыме рэальнага часу, праводзіць на пастаяннай аснове маніторынг гэтай сацыяльнай групы насельніцтва. Усё гэта будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў са шматдзетнымі сем'ямі", - падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Стужка навiн
0