МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Музычны лэйбл з Мінска Ezhevika выпусціў дабрачынны зборнік VI Miracle, у які ўвайшлі 19 трэкаў артыстаў з усяго свету, паведамілі арганізатары праекта.
Пласцінка аб’яднала музыкаў і выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Аўстраліі, ЗША, Ірана, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі, Аўстрыі і Польшчы. У кампіляцыі прадстаўлены розныя музычныя накірункі: ад індзі-песняў да джаз-хопа.
Ад Беларусі ў гэтым годзе ў праекце прыняў удзел гурт Dee Tree.
"Для нас гэта вялікі гонар быць у гэтым зборніку. У нашай песні "Would You Dare" гаворка ідзе пра пошук і надзею. Сімвалічна, што менавіта яна патрапіла ў плэйліст", - падзялілася ўражаннямі салістка Dee Tree Лера Дэле.
Сродкі ад продажу зборніка пойдуць у дабрачынны Фонд Канстанціна Хабенскага, які з 2008 года дапамагае дзецям з анкалагічнымі і іншымі захворваннямі галаўнога мозгу.
Зборнікі з агульнай назвай Miracle выходзяць з 2015 года. За гэты час у праекце паудзельнічала каля сотні артыстаў, у тым ліку, Shuma, CherryVata, Mustelide, Dlina Volny, Ana Zhdanova, pensees, EIMIC.