Валанцёраў запрашаюць шукаць рэшткі старажытнага манастыра на Браслаўшчыне

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкАрхеолагі на раскопках
Археолагі на раскопках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Археалагічныя раскопкі будуць праходзіць на востраве пад кіраўніцтвам гісторыка Мікалая Плавінскага.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у археалагічных раскопках на востраве Манастыр на возеры Неспіш Браслаўскага раёна, паведамілі ў цэнтры рэгіянальнага развіцця "Браслаў".

Археалагічныя раскопкі пройдуць з 1 па 15 жніўня, даследваць будуць мясціны, дзе 500 гадоў таму знаходзіўся манастыр. Кіраваць раскопкамі бузе знакаміты гісторык і археолаг Мікалай Плавінскі.

Дакладнай інфармацыі аб тым, як выглядаў гэта манастыр і колькі будынкаў было на востраве, няма. Вядома толькі, што на тэрыторіі вострава стаяў будынак самога манастыра, некалькі жылых будынкаў для манахаў, званіца і два масты, які злучалі востраў з берагам. Сваі аднаго з мастоў спецыялісты знайшлі ў мінулым годзе.

Паўдзельнічаць у пошуках сутарэнняў запрашаюць валанцёраў з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Літвы. Выдаткі на транспарт, харчаванне і пражыванне людзей арганізатары бяруць на сябе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0