Афіцыйнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" запланавана 11 ліпеня ў 22:00. Урачыстую цырымонію і гала-канцэрт прыме Летні амфітэатр. Культурныя пляцоўкі, як і ў ранейшыя гады, будуць размешчаны па ўсім горадзе. Арганізатары не сумняваюцца: сумна ў Віцебску не будзе нікому, бо яны падрыхтавалі дзясяткі цікавых мерапрыемстваў.
"Безумоўна, гэта джазавыя вечары, гэта лядовае шоу, якое ўпершыню мы ў гэтым годзе будзем рэалізоўваць на пляцоўцы нашага фестывалю. Гэта, безумоўна, брыльянты нашага фестывалю, тыя слупы, на якіх ён трымаецца ўжо 28 гадоў: два конкурсы, дзіцячы і дарослы, якія адбудуцца ў новым фармаце", - распавёў Лапіцкі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Нагадаем, у гэтым годзе ў фестывалі ўпершыню прыме ўдзел расійская тэлевядучая і выканаўца Вольга Бузава. Як чакаецца, яна будзе спяваць свае хіты на канцэрце "Europa Plus TV. Hit Non Stop у Віцебску" ў Летнім амфітэатры 15 ліпеня.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 21 краіны, прычым вакалісты з Індыі на віцебскую сцэну падымуцца ўпершыню. Беларуска Ксенія Галецкая выступіць пад нумарамі 18 (у першы дзень спаборніцтваў) і 19 (у другі). У склад журы ўвайшлі знакамітыя музыканты, прадзюсары і папулярныя выканаўцы з Арменіі, Вялікабрытаніі, Расіі і іншых краін.
Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на нашым Youtube-канале.