RT і Sputnik апынуліся ў цэнтры дыскусіі на канферэнцыі па свабодзе СМІ

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкRT і Sputnik апынуліся ў цэнтры дыскусіі на канферэнцыі па свабодзе СМІ
RT і Sputnik апынуліся ў цэнтры дыскусіі на канферэнцыі па свабодзе СМІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней тэлеканалу і агенцтву было адмоўлена ў акрэдытацыі на гэтую канферэнцыю, якая праходзіць у Лондане.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Тэлеканал RT і агенцтва Sputnik апынуліся ў цэнтры ўвагі адной з першых дыскусій на Глабальнай канферэнцыі па свабодзе СМІ, якая адкрылася ў сераду ў Лондане.

Офіс тэлеканала RT - Sputnik Беларусь
У акрэдытацыі адмовілі, але прыкладаў дэзінфармацыі не прывялі

RT і Sputnik не былі акрэдытаваныя на гэтае мерапрыемства. Матывам для адмовы, паводле заявы брытанскага МЗС, стала "актыўная роля RT і Sputnik у распаўсюдзе дэзінфармацыі". На просьбу РІА "Новости" прывесці прыклады прадстаўнік ведамства рэкамендаваў звярнуцца ў медыярэгулятар Ofcom, які абвінаваціў RT у парушэнні вяшчальнага кодэкса. Тэлеканал настойвае, што не здзяйсняў падобных парушэнняў.

Сітуацыя, якая склалася вакол тэлеканала і агенцтва, абурыла МЗС РФ. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Марыя Захарава заявіла, што Масква патрабуе ад Лондана за суткі прад'явіць факты, на падставе якіх RT і Sputnik адмовілі ў акрэдытацыі на канферэнцыю.

Падчас дыскусіі, якая адбылася ў сераду, супрацоўнікі службы BBC Monitoring распавядалі, сярод іншага, аб нібыта наяўных спробах RT і Sputnik паўплываць на еўрапейскія выбары. На іх думку, умяшанне выявілася ў тым, што гэтыя СМІ адгаворвалі выбаршчыкаў ад удзелу ў выбарах, нібыта ў інтарэсах Крамля.

У адказ на пытанні прысутных, што можна зрабіць у рамках супрацьстаяння "дэзінфармацыі" і ўмяшання Расіі ў палітычныя працэсы іншых краін, Вольга Робінсан з BBC Monitoring сказала: "Мы павінны сведчыць пра факты, быць адказнымі ў нашым уласным вяшчанні, уважліва правяраць факты, павышаць інфармаванасць грамадства, развіваць крытычнае мысленне".

"Мы ж Бі-бі-сі, мы толькі прадстаўляем факты", - заявіў яе калега Шаян Сардарызадэх.

Удзельнікі дыскусіі аддалі перавагу не ўспамінаць пра тое, што ў сярэдзіне лютага прадзюсар Бі-бі-сі па Сірыі Рыам Далат распавёў, што здымкі сцэны ў шпіталі пасля нібыта меўшай месца хімічнай атакі ў сірыйскай Думе былі пастановачнымі.

Стужка навiн
0