Канстытуцыйны суд не мае прэтэнзіяў да "закону аб адтэрміноўцы"

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкАдпраўка прызыўнікоў на службу
Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Суддзі КС разглядалі канстытуцыйнасць рэзананснага закона на гэтым тыдні і не выявілі ў ім недахопаў.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі разгледзеў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы" і прызнаў яго адпаведным Канстытуцыі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Беларускія вайскоўцы - Sputnik Беларусь
Мінабароны: галоўная мэта новага закона - павялічыць колькасць прызыўнікоў

Закон, празваны ў народзе "законам аб адтэрміноўцы", прайшоў на мінулым тыдні два чытанні ў Палаце прадстаўнікоў і атрымаў адабрэнне Савета Рэспублікі. Галоўная навіна, якую нясе ў сабе дакумент, - прадастаўленне адтэрміноўкі службы ў войску на адукацыю толькі адзін раз. Будучыя змены выклікалі бурныя абмеркаванни і неадназначную ацэнку грамадства.

Як паведамілі ў прэс-службе суда, на гэтым тыдні суддзі прааналізавалі шэраг законаў, у тым ліку "закон аб адтэрміноўцы".

"Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", - сказалі ў прэс-службе.

У той жа час суд па разгледжаных дакументах сфармуляваў некаторыя прававыя пазіцыі, каб удакладніць сэнс асобных палажэнняў гэтых законаў.

Як ранняе паведамляў Sputnik, сярод змяненняў, прапанаваных "законам аб адтэрміноўцы", таксама магчымасць усталёўваць забарону на дзяржслужбу і працу ў сілавых ведамствах для тых, хто "адкасіў"; скарачэнне тэрмінаў аспрэчвання рашэння камісарыята і шанец прайсці службу па кантракце замест адпрацоўкі пасля бюджэтнай адукацыі. У дачыненні да дакумента выказаўся прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка: па яго словах, радзіму павінны абараняць усе беларусы.

Стужка навiн
0