Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" пройдзе ў гэтым годзе ўжо ў адзінаццаты раз. Акрамя рэканструктараў і гледачоў у музейным комплексе "Дудуткі " сабяруцца калектывы з краін Еўропы і СНД.
Хто ўвайшоў у спіс хэдлайнераў фестываля "Наш Грунвальд - 2019", чытайце ў аглядзе Sputnik.
Corvus Corax (Германія)
Легенды міравога фолка немецкі гурт Corvus Corax аб’ехалі амаль усе еўрапейскія краіны, выступалі ў Японіі, Іарданіі, Марока і Мексіцы, а таксама ўдзельнічалі ў запісы саундтрэка да камп’ютарнай гульні Dungeon Keeper.
The Midnight (Італія)
Гурт быў заснаваны ў 2003 годзе, музыкі пазіцыянуюць сябе як "сучасныя мінестрэлі" і натхняюцца духам еўрапейскага сярэднявечча. Іх назва – гэта свайго роду метафара, бо поўнач – магічны час, калі ажываюць цуды, феі і эльфы танчаць у лясах, а вядзьмаркі гатуюць закляцці пад вялізнымі дрэвамі.
Skiltron (Аргентына)
Skiltron – адзін з нямногіх паўднёваамерыканскіх метал-гуртоў, які аб’ядноўвае хэві-метал і кельцкую музыку. У 2012 годзе гурт упершыню адправіўся з турам па Англіі, а ў 2015 годзе калектыў стаў першым гуртом з Аргентыны, які выступіў на легендарным метал-фестывалі Wacken Open Air.