Падача дакументаў у беларускія ВНУ распачнецца ў ліпені, а адным з галоўных дакументаў, нароўні з сертыфікатамі ЦТ і атэстатам, з'яўляецца меддаведка аб стане здароўя.
Пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі абітурыенты павінны падаваць у прыёмныя камісіі медыцынскія даведкі, якія спецыяльна афармляюцца на працягу лета.
Для атрымання даведкі вам трэба папрасіць у паліклініцы форму "1 здр/у-10".
Большасці абітурыентаў для паступлення неабходна здаць:
- агульны аналіз крыві і мачы,
- флюараграфію
- ЭКГ.
Участковы тэрапеўт можа прызначыць і іншыя абследаванні.
Акрамя таго, у рамках падрыхтоўкі даведкі для паступлення ў ВНУ, неабходна прайсці агляд у артапеда (хірурга), неўролага, афтальмолага, лора, стаматолага і, для дзяўчат, гінеколага. Агляд лекараў таксама можа быць дадаткова прызначаны тэрапеўтам.
У дарослых паліклініках для падрыхтоўкі даведкі вылучаюць асобныя гадзіны на працягу дня — пра іх можна даведацца ў рэгістратуры. Насамперш для атрымання даведкі ў дарослай паліклініцы неабходна ісці ў даўрачэбны кабінет, у дзіцячай — да падлеткавага ўрача або ўчастковага тэрапеўта.
У даведцы для паступлення ў ВНУ павінны быць наступныя пункты:
- Найменне ўстановы аховы здароўя
- Друк і подпіс насупраць заключэння кожнага лекара
- Усе жаданыя праграмы (групы спецыяльнасцяў) у графе "Прыдатны для навучання..."
- Дата выдачы дакумента
- Штамп і подпіс галоўнага ўрача або яго намесніка
Абавязкова праверце, каб у даведцы было ўсё неабходнае: тады ў прыёмнай камісіі вы не сутыкнецеся з праблемамі. Таксама вы можаце вывучыць прыклад даведкі ў адпаведнай пастанове Мінадукацыі.