МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва загарэўся ў пятніцу на поўначы Масквы, піша РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў сталіцы.
"Адбываецца моцнае задымленне на верхніх паверхах будынка, чацвёртым і пятым", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Людзей з будынка эвакуявалі да прыбыцця ратавальнікаў.
Сярод фондаў, якія знаходзяцца ў архіве - фонды Вялікага тэатра, літаратурных інстытутаў, кінастудыі "Масфільм", фонды фальклорных экспедыцый і многія іншыя дакументы. У архіве таксама сабраны асабістыя фонды пісьменнікаў, крытыкаў, мастакоў, кампазітараў, дзеячаў тэатра і кіно, калекцыі дакументаў.
Архіў з'яўляецца найбуйнейшым у Расіі сховішчам матэрыялаў па гісторыі расійскага мастацтва.