Ці чакаць беларусам пацяплення? Прагноз надвор'я на тыдзень

CC0 / Pixabay / MabelAmber / Ці чакаць беларусам пацяплення? Прагноз надвор'я на тыдзень
Ці чакаць беларусам пацяплення? Прагноз надвор'я на тыдзень - Sputnik Беларусь
Па папярэдніх прагнозах, навальніцы і дажджы чакаюцца ў асобных раёнах рэспублікі таксама на працягу будучага працоўнага тыдня.

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. У бліжэйшы тыдзень ўмовы надвор'я ў Беларусі істотна не зменяцца, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, у краіне ўсталявалася няўстойлівае халаднаватае надвор'е. Сярэднясутачная тэмпература на 2-6°С ніжэй за паказчык, характэрны для сярэдзіны ліпеня.

"13 ліпеня, у суботу, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі", - паведамілі сіноптыкі.

Гэтай ноччу ападкаў у асноўным не будзе, а днём толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы з парывістым ветрам. У начныя гадзіны будзе +6..+12°С, днём пацяплее да +17..+23°С.

"14-15 ліпеня, у нядзелю і панядзелак, рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у няўстойлівай паветранай масе. Таксама чакаецца воблачна з праясненнямі", - растлумачылі ў Белгідрамеце.

У гэтыя дні дажджы і навальніцы чакаюцца па краіне толькі месцамі ў дзённыя гадзіны, па раніцах можа згушчацца слабы туман, зноў будзе ветрана. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах +7..+14°С, а пасля абеду стане падымацца да +16..+23°С.

Згодна з папярэднімі прагнозамі Белгідраметцэнтра, навальніцы з парывістым ветрам і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў асобных раёнах рэспублікі і на працягу будучага працоўнага тыдня.

Па дадзеных сіноптыкаў на сёння, крыху пацяплее ў Беларусі толькі ў аўторак, 16 ліпеня: днём будзе ў сярэднім да +18..+25°С. Аднак ужо ў сераду (і практычна да наступнага ўікэнда) тэмпературныя паказчыкі вернуцца ў дыяпазон +16..+23°С.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі