"Як на Брадвеі": юная беларуска ўразіла брытанскага прадзюсара

© SputnikКсенія Галецкая прадставіць Беларусь на XVII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2019"
Ксенія Галецкая прадставіць Беларусь на XVII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе Віцебск-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Юная беларуска Ксенія Галецкая заваявала сэрцы членаў журы конкурсу "Славянскага базару" і атрымала Гран-пры спаборніцтва.

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Беларуская артыстка Ксенія Галецкая, якая перамагла ў дзіцячым конкурсе "Славянскага базару", удастоілася высокай хвалы ад прадзюсара з Вялікабрытаніі Алексы Пол.

Вынікі дзіцячага конкурсу выканаўцаў былі абвешчаныя ў дзень адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску". Гран-пры - галоўны прыз спаборніцтва - узяла беларуская прадстаўніца Ксенія Галецкая. Уразіла сваімі выступамі маладая спявачка многіх.

"Прыязджалі сапраўдныя прафесійныя артысты. Не пабаюся зараз адкрыць сакрэт: калі Ксюша з Беларусі выступала ў апошні дзень, я сябе спаймала на думкі, што я проста сяджу і не ацэньваю дзіця на конкурсе. Я сяджу проста ў тэатры на Брадвеі і гляджу прыгожы, шыкоўны выступ", - заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ брытанскі прадзюсар Алекса Пол.

Ксенія Галецкая, якая перамагла ў конкурсе "Віцебск-2019", родам з Гомеля, маладой спявачцы ўсяго 12 гадоў. Зрэшты, юны ўзрост не замінае ёй працаваць па-даросламу: ужо сёння яна з'яўляецца салісткай прадзюсарскага цэнтра "Спамаш".

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" будзе доўжыцца ў горадзе на Дзвіне да 15 ліпеня.

Стужка навiн
0