Эльвіра Герман заваявала золата на маладзёжным ЧЕ ў Швецыі

© AFP 2024 / ANDREJ ISAKOVICБеларуская легкаатлетка Эльвіра Герман
Беларуская легкаатлетка Эльвіра Герман - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска апярэдзіла суперніцу з Польшчы на дзясятыя долі секунды - пераможцу вызначыў фотафініш.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман выйграла залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-23) у шведскім Еўле, паведамляе Sputnik.

У фінале спаборніцтваў беларуска паказала лепшы вынік сезона - 12,70 секунды. Таксама Герман устанавіла рэкорд чэмпіянату Еўропы сярод моладзі.

На другім месцы размясцілася прадстаўніца Польшчы Клаўдыя Сіцарж (0,12). Бронзу выйграла францужанка Лаура Валетта (0,27).

У фінальным забегу ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускія спартсменкі: Руслана Рашкован стала пятай (0,52), а Святлана Парахонька - шостай (0,61).

Напярэдадні медальная скарбонка беларускай зборнай папоўнілася таксама срэбрам кідальніцы молата Анастасіі Маславай.

Стужка навiн
0