МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Няўдача напаткала экіпаж Сяргея Вязовіча на восьмым этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях" - каміён перавярнуўся на спецучастку, паведамілі арганізатары гонкі.
Лідар агульнага заліку грузавікоў перавярнуўся на 33-м кіламетры спецучастка. Пасля перавароту беларускі МАЗ стаў на колы, праехаў 200 метраў і спыніўся. Экіпаж у парадку, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.
На фотаздымках, зробленых з паветра, відаць, як экіпаж спрабуе прывесці свой грузавік у парадак для таго, каб працягнуць рух. З-за працяглага прыпынку беларускі экіпаж страціў лідарства ў заліку.
Дырэкцыя гонкі адзначае, што пакуль няма інфармацыі аб тым, ці зможа Вязовіч працягнуць удзел. Пасля інцыдэнту з каміёнам беларусаў у лідары заліку грузавікоў выйшаў экіпаж Антона Шыбалава з "КАМАЗ-майстар".
Нагадаем, да восьмага этапу экіпаж Вязовіча безумоўна лідыраваў у заліку грузавікоў - беларусы да аварыі выйгравалі амаль усе этапы.
Паводле інфармацыі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", экіпаж Вязовіча ужо вярнуўся да кропкі старту, дзе чакае грузавік тэхпадтрымкі.