Лукашэнка прыняў запрашэнне Зяленскага наведаць Жытомір

© Sputnik / Алексей НикольскийПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Другі Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі пройдзе ўжо гэтай восенню з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі прыняў запрашэнне свайго ўкраінскага калегі наведаць Жытомір, паведаміў беларускі пасол у Кіеве Ігар Сокал.

Паводле яго слоў, афіцыйны Мінск ужо атрымаў некалькі сігналаў ад Уладзіміра Зяленскага, якія носяць пазітыўны характар.

Раней стала вядома, што ўкраінскі прэзідэнт запрасіў Аляксандра Лукашэнку ўзяць удзел у працы другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры.

"Наш прэзідэнт пацвердзіў свой удзел. Гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых адносінах", - цытуе пасла Беларусі БелТА.

Пры гэтым ён дадаў, што беларускі бок ужо сфармаваў рэспубліканскі камітэт, які займаецца падрыхтоўкай да рэгіянальнага форуму дзвюх краін, запланаванага на восень бягучага года.

Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў у кастрычніку мінулага года ў Гомелі. У пленарным пасяджэнні форуму тады прынялі ўдзел лідары дзвюх дзяржаў.

Стужка навiн
0