МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Гарачае надвор'е вернецца ў Беларусь да канца тыдня, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.
У аўторак, 16 ліпеня, амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы (сіноптыкі нават абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі), раніцай можа назірацца слабы туман. Уначы будзе +7..+13°С, днём паветра прагрэецца да +19..+25°С.
У сераду, 17 ліпеня, таксама магчымыя дажджы і навальніцы ў асобных раёнах, а ў чацвер, 18 ліпеня, на паўночным усходзе Беларусі могуць прайсці моцныя дажджы. Парывы ветру ў гэты дзень будуць дасягаць 15-18 метраў у секунду. Начамі тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах +8..+14°С, пасля абеду пацяплее да +15..+23°С.
Па папярэдніх прагнозах Белгідраметцэнтра, на выхадных у рэспубліку вернецца спякотнае надвор'е. Так, у пятніцу, 19 ліпеня, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, але днём слупок тэрмометра падымецца да +17..+26°С.
У выхадныя, 20 і 21 ліпеня, у асобных раёнах рэспублікі зноў магчымы навальніцы і кароткачасовыя дажджы, а тэмпература паветра будзе дасягаць адзнакі ў рэкордныя для гэтага месяца +20..+29°С.