Па словах заснавальніка і лідара вядомага музычнага калектыву, заслужанага і народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага, у Беларусі музыкаў заўсёды сустракаюць цёпла, менавіта таму артысты так часта бываюць у рэспубліцы.
Выключэннем не апынуўся і канцэрт, які адбыўся ў Мінску 3 ліпеня: нягледзячы на капрызнае надвор'е, слухачы засталіся ля сцэны, каб даслухаць выступленне калектыву да канца.
"Я сюды павінен вяртацца як мага часцей, тут можна падсілкавацца энергіяй і добрым настроем. Гэта мая любімая краіна і мой горад", - распавёў Міхаіл Турэцкі.
Артыст таксама падзяліўся меркаваннем аб сучаснай музыцы: ён перакананы, што калектыў адкрыты да самых розных жанраў.
"Сучасная музыка нам зразумелая. Проста ёсць музычная банальнасць і безгустоўшчына, а ёсць высокапрафесійная поп-культура", - сказаў музыка і дадаў, што калектыў нярэдка выкарыстоўвае разнастайныя кірункі ва ўласнай творчасці.
Дарэчы, меркаваннем аб папулярных сёння артыстах і групах раней дзяліліся са Sputnik таксама салісткі жаночай арт-групы Soprano. На думку дзяўчат, мода на сучасную музыку недаўгавечная: трэнды змяняюцца, таму яны прыкладаюць максімум намаганняў да стварэння "вечнай" музыкі.