Стартаваў адбор на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрадстаўнік дзіцячага "Еўрабачання 2018" ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі
Прадстаўнік дзіцячага Еўрабачання 2018 ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі - Sputnik Беларусь
Заяўкі ад юных артыстаў будуць прымаць да 15 жніўня, пераможцу адбору вызначаць да 27 верасня.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Белтэлерадыёкампанія пачала адбор на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019", паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Казка, чараўніцтва, рамантыка - усё гэта, і не толькі, абавязкова будзе на дзіцячым Еўрабачанні - Sputnik Беларусь
Кандыдатам на дзіцячае "Еўрабачанне" ад Украіны забаранілі выступаць у Расіі

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" адбудзецца 24 лістапада 2019 года ў горадзе Глівіцэ (Польшча). На дадзены момант удзел у шоу пацвердзілі прадстаўнікі 18 краін.

Прадстаўніка Беларусі для дзіцячага "Еўрабачання" ў гэтым годзе, як і ў папярэднія, абяруць шляхам адкрытага нацыянальнага адбору.

Белтэлерадыёкампанія будзе прымаць заяўкі ад юных артыстаў да 15 жніўня. Ад сямі да дзесяці фіналістаў будуць вызначаныя па выніках праслухванняў, а прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" вызначаць галасаваннем гледачоў і членаў журы на канцэрце, які пройдзе да 27 верасня.

Сярод патрабаванняў да ўдзельнікаў адбору - узрост ад дзевяці да 14 гадоў, беларускае грамадзянства або пражыванне ў рэспубліцы не менш за два з паловай гады, адсутнасць камерцыйнай рэалізацыі або публiчнага выканання конкурснай песні да 1 мая.

Беларусь традыцыйна паспяхова ўдзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні": двойчы прадстаўнікі краіны перамагалі ў шоу - у 2005 і 2007 гадах. У 2018-м годзе рэспубліка сама правяла конкурс.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі