МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Два выхады са станцыі метро "Усход" і адзін - з "Кастрычніцкай" будуць закрыты для правядзення рамонтных прац, пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.
Паведамляецца, што выхады спыняць працу часова: на "Усходзе" будуць чыніць парапет і прыступкі, працаваць з абліцоўваннем сцен, каля станцыі метро "Кастрычніцкая" правядуць работы па рамонце падмуркаў нагаачышчальных рашотак.
На "Усходзе" будуць часова недаступныя выхад №2-2, вядучы да фантана "Мінчанка" і жылога дома на праспекце Незалежнасці, 145 (з 17 па 27 ліпеня), а таксама выхад №4-2 у напрамку Севастопальскага сквера (з 22 ліпеня па 2 жніўня).
У сувязі з рамонтам на "Кастрычніцкай" беларусы не змогуць карыстацца выхадам №2-2 да Кастрычніцкай плошчы i краме "Цэнтральны" (з 18 па 27 ліпеня).
У прэс-службе Метрапалітэна заклікалі суайчыннікаў ставіцца з разуменнем да будучых работ і прынеслі прабачэнні за часовыя нязручнасці.