САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ, 18 ліп - Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбыўся як інтэграцыйны праект, заявіў у чацвер у Санкт-Пецярбургу спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі як інтэграцыйны праект адбыўся. Да яго кожны год праяўляецца ўсё большы інтарэс", - адзначыў спікер.
Паводле яго слоў, да гэтага фармату ўжо звяртаюцца і іншыя краіны не толькі з СНД, але і Еўропы.
Мясніковіч нагадаў, што за мінулыя гады на форумах было падпісана звыш за 200 пагадненняў, а ў рамках бягучага - ужо больш за 70. Пры гэтым агульная сума кантрактаў перавысіла 1,5 мільярда долараў ЗША.
Кіраўнік Савета Рэспублікі падкрэсліў, што ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі ёсць шэраг найважнейшых пытанняў, па якіх ідуць дыскусіі, але гэта добра, што па іх існуе дыялог.
На яго думку, краінам трэба пазбягаць якіх-небудзь абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, неабходны новыя сумесныя кампаніі. "Будзе добры сумесны бізнэс - будуць і вынікі", - упэўнены спікер.
Мясніковіч падарыў сваёй расійскай калеге Валянціне Мацвіенка факсіміле выдання Францыска Скарыны і пры гэтым нагадаў, што яна ўжо ўзнагароджана ордэнам імя беларускага першадрукара.