Па традыцыі жніво ў беларускіх вёсках пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць добры збор ураджаю. Жанчыны з сярпамі выходзілі ў поле і там маліліся, спявалі песні і прасілі ў зямлі і сонца добрага ўраджаю. Каб залагодзіць зямлю, прыносілі ёй у дар свежы хлеб.
Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару, і ён ставіў сноп дома ў чырвоны кут на ўвесь год.
У абрадзе, які прайшоў у вёсцы Жораўка, змаглі паўдзельнічаць усе жадаючыя - павучыцца жаць сярпом і пакасіць траву косамі. Потым гасцей свята чакалі народныя танцы і сняданак, прыгатаваны ў печы. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус распавядае: святкавалі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.

1/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Святкавалі Зажынкі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.

2/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пачалося свята з выпякання традыцыйнага хлеба: у "Доме народных традыцый у Жораўцы" яго робяць па старадаўніх беларускіх рэцэптах.

3/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Хлеб атрымоўваецца такі, як пяклі спакон веку ў беларускай вёсцы.

4/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Духмяны хлеб - самы смачны пачастунак для стомленых працай.

5/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
А працы ў гэты час шмат: жнеі сабраліся ў полі, каб зрабіць першы, "зажыначны" сноп.

6/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гэта першы сноп, які вязалі з традыцыйнымі абрадавымі песнямі, каб забяспечыць добры ўраджай.

7/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сельскагаспадарчыя абрады прызваныя забяспечыць не толькі ўрадлівасць глебы, але і нараджэнне дзяцей у вёсцы.

8/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Жанчыны ў час зажынак маліліся, спявалі і прасілі ў поля і сонца быць добразычлівымі да іх.

9/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Жыта заўсёды жалі сярпом, каб не пашкодзіць калоссе і не стрэсці зерне.

10/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У абрадзе ўдзельнічалі выключна жанчыны.

11/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вобраз жанчыны з даўніны асацыяваўся з аднаўленнем і будучым ураджаем.

12/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каб задобрыць поле, у жыце хавалі свежы хлеб.

13/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Зажыначны сноп гаспадыні потым прыносілі ў дом, дзе ставілі ў чырвоным куце.

14/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пакуль жанчыны жалі калоссе, для мужчын таксама знайшлася справа.

15/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Тым часам у вёсцы падрыхтавалі смачны сняданак.

16/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Залацістая каша - нібы сонейка, так і просіць: з'еш мяне.

17/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля цяжкай працы на полі пачастунак асабліва смачны.

18/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У народзе казалі: смачна так, што можна лыжку праглынуць.

19/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Хапіла пачастункаў і хатнім гадаванцам.

20/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
А некаторыя нарыхтоўкі на стале былі не толькі смачнымі, але і вельмі карыснымі, асабліва пасля вясёлага свята.

21/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля пачаліся забіяцкія танцы і святочныя спевы.

22/22
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Нягледзячы на вельмі сухі пачатак лета, ураджай чакаецца добры.